https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вашчыкоўскі: Беларусы ня ўмеюць па-польску? Дык навучацца!


Міністар замежных справаў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі сказаў на радыё RMF FM, што Польшча абразае датацыю для беларускамоўнага тэлеканалу «Белсат», бо «няма грошай на гэтую ініцыятыву».
Паводле Вашчыкоўскага, перад Польшчай цяпер паўсталі іншыя заданьні, у тым ліку праблема «сырыйскіх уцекачоў».

На рэпліку вядучага, што «вы цяпер хочаце зьвяртацца да Беларусі голасам TV Polonia, гэта значыць па-польску, а ня ўсе ж беларусы гавораць па-польску, як ні дзіўна», Вашчыкоўскі адказаў: «Дык навучацца».

Калі вядучы нагадаў кіраўніку замежнай палітыкі Польшчы нядаўнія пахвалы маршалка Сэнату Польшчы Станіслава Карчэўскага на адрас Аляксандра Лукашэнкі як «цёплага чалавека» і «парадку» ў Беларусі, Вашчыкоўскі сказаў:

«Я таксама быў уражаны, я там быў некалькі месяцаў таму. Я быў у Менску, быў у Горадні, быў у Ваўкавыску, адкуль паходзіць мая сьвятой памяці мама. Я быў сапраўды ўражаны парадкам у Беларусі».

Радыё Свабода, 2 студзеня 2017
 
Дата публикации:02.01.2017
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:701
 
Ключевые слова:
Беларусь-Польша Белсат Спутниковое телевидение TV Polonia
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме