https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рашэнне Варшавы аб закрыцці граніц з Беларуссю - нелагічная і ірацыянальная перашкода для палякаў, якія хочуць прыехаць у Беларусь


Такім меркаваннем у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА падзяліўся польскі палітолаг і публіцыст Томаш Грыгуч.
"Геапалітыка значна ўскладняе ўзаемаадносіны і кантакты паміж людзьмі. Каб трапіць у Беларусь, я праехаў ад Варшавы да Сувалак і Вільнюса і толькі адтуль трапіў у Гродна. Шлях склаў 600 км. Гэта нелагічная і ірацыянальная перашкода", - сказаў Томаш Грыгуч.

На думку паляка, Гродна з`яўляецца вельмі прыгожым горадам, а Беларусь - выдатнай краінай з цудоўнымі людзьмі. "У вас прыгожая краіна сумленных, дружалюбных людзей. Але ў Гродне я не пачуў польскай мовы, а менавіта ж турыстаў з Польшчы павінна быць больш за ўсё ў гэтым горадзе. Акрамя таго, польскія кампаніі маглі б весці бізнес не толькі ў Гродне, але і на тэрыторыі ўсёй Беларусі", - лічыць ён.

Томаш Грыгуч адзначыў, што ў 2020 годзе ў Беларусі працавала каля 450 польскіх кампаній. "Некаторыя з іх прадаўжаюць працаваць і сёння. Ніхто не стварае праблем для польскага бізнесу ў Беларусі. Калі хтосьці хоча прыехаць у Беларусь, ён можа свабодна весці тут бізнес. І яшчэ важна тое, што гандлёвая эканоміка не церпіць вакууму. Месца польскіх кампаній, якіх цяпер няма ў Гродзенскай вобласці, займаюць турэцкія, азербайджанскія і іншыя кампаніі. Калі перагорнецца гэта старонка гісторыі, калі ў Польшчы і палякаў будуць дружалюбныя адносіны з Беларуссю, выйсці на добрую эканамічную пазіцыю ў Беларусі будзе яшчэ складаней. Таму што многія месцы будуць заняты кампаніямі з іншых краін", - рэзюмаваў паляк.

27 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.11.2024
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:20
 
Ключевые слова:
Польша Граница Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме