У Венгрыі быў адкрыты першы завод па перапрацоўцы мух у бялок, паведамляе выданне All About Feed.
Завод пачаў працаваць 26 снежня. Ён здольны штодзень перапрацоўваць да 120 тон адходаў.
Што да самога працэсу, то лічынак спачатку высушваюць, а пасля іх падзяляюць на сухое рэчыва і тлушч. З атрыманых кампанентаў будуць атрымліваць бялковую муку і кармавы тлушч для жывёл.
Варта адзначыць, што ў апошні час на Захадзе набірае папулярнасць выраб мяса з насякомых. Мяркуецца, што такі падыход дазволіць атрымліваць таннейшую бялковую ежу, чым пры выкарыстанні мяса млекакормячых або птушак.
Звязда, 29 снежня 2024