https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Імянная крыптавалюта магла прынесці Трампу больш за $25 млрд усяго за адну ноч


Пра гэта паведамляе выданне Axios.
Нечаканы запуск крыптавалюты $TRUMP, прымеркаваны да «Крыптавалютнага балю», праведзенага абраным прэзідэнтам Дональдам Трампам для прадстаўнікоў крыптаіндустрыі ў Вашынгтоне, выклікаў сенсацыю. За ноч кошт манеты, якая пазіцыянуецца як «адзіны афіцыйны мемкоін Трампа», вырасла больш чым на 600%, дасягнуўшы кошту каля $32. Рынкавая капіталізацыя $TRUMP ацэньваецца больш чым ў $32 млрд. 

Каля 80% манет кантралююцца афіляванымі з Трампам кампаніямі CIC Digital і Fight Fight Fight LLC. Разблакіраванне гэтых актываў будзе адбывацца на працягу трох гадоў, што выключае магчымасць імгненнага продажу ўсяго аб’ёму.

Гэты запуск падкрэслівае як уплыў самога Трампа, так і імклівы рост крыптавалютнага рынку. Характэрна, што актыў коштам $25 млрд з’явіўся літаральна за суткі. Паведамляецца, што Трамп разглядае магчымасць прысваення крыптавалютам статусу «нацыянальнага прыярытэту». Запуск $TRUMP стаў першым выпадкам, калі палітык прадаставіў сваім прыхільнікам магчымасць манетызаваць сваю падтрымку.

Звязда, 19 студзеня 2025
 
Дата публикации:19.01.2025
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:24
 
Ключевые слова:
Криптовалюта Финансы Дональд Трамп
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме