https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Андрэй Матолька раскрыў падрабязнасці буйной кібераферы


Следчы камітэт і міліцыя раскрылі групу лічбавых махляроў, у якую ўваходзіла больш за 1,3 тыс удзельнікаў.
Падраздзяленні Следчага камітэта сумесна з МУС спынілі дзейнасць арганізаванай злачыннай групоўкі, якая выкрадала ў беларусаў грошы праз інтэрнэт, паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства Следчага камітэта Андрэй Матолька.

"Яшчэ ў жніўні бягучага года ў поле зроку праваахоўнікаў патрапіла адна з найбуйнейшых кіберзлачынных скам-груп, якая спецыялізуецца на крадзяжы грашовых сродкаў з карт-рахункаў карыстальнікаў адной з папулярных беларускіх гандлёвых інтэрнэт-пляцовак", - сказаў прадстаўнік следчага ведамства.

Распачата крымінальная справа па арт.212 КК (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютэрнай інфармацыі). Праваахоўнікі атрымалі доступ да чатаў і каналаў злачыннай групы.

"Устаноўлена, у склад злачыннай скам-групы ўваходзіла больш за 1,3 тыс удзельнікаў, якія, выконваючы меры канспірацыі, размаўлялі і ананімна абменьваліся інфармацыяй у закрытых чатах. Асяроддзем для зносін, доступу да злачыннага інструментарыя, размеркавання сродкаў паміж удзельнікамі і іх навучання злачыннай дзейнасці выступаў месенджэр Telegram", - растлумачыў Матолька.

Удзельнікі групы фізічна знаходзіліся не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, ва Украіне, у Казахстане, Польшчы і іншых краінах.

Малалетнія хакеры

У сваю чаргу начальнік Галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС (Упраўленне "К") Андрэй Кавалёў адзначыў, што міліцыя вельмі цесна супрацоўнічае з калегамі са Следчага камітэта.

Паводле яго слоў, задача была ў тым, каб не браць радавых членаў злачыннай групы, а раскрыць яе ўсю. Цяпер раскрыта пяць звёнаў, пачынаючы ад арганізатараў.

У Беларусі затрыманы ў тым ліку і распрацоўшчыкі шкоднага праграмнага забеспячэння. Вядомы органам і асобы тых удзельнікаў, якія жывуць ва Украіне. Устаноўлены іх пашпартныя даныя, адрасы пражывання і нават рахункі, на якія выводзіліся грошы, заробленыя на злачынствах.

Плануюцца і новыя затрыманні, у тым ліку пры ўдзеле замежных калег.

У Беларусі затрымана больш за 20 чалавек. Восем з іх пад вартай. Некаторыя фігуранты справы – непаўналетнія. Адзін з такіх пачаў сваю дзейнасць у 13 гадоў, ён распрацоўваў шкодны софт для злачынцаў.

Матолька дадаў, што пачынаў гэты падлетак з даволі бяскрыўднага бізнесу – павелічэнне лайкаў і таму падобнае. Усяго ў Беларусі выяўлена больш за 1,5 тыс эпізодаў, агульная сума ўрону – 2,5 млн рублёў. За суткі было да 30 крадзяжоў.

У злачыннай групе была складаная структура з размеркаваннем функцый: кодэры або распрацоўшчыкі, SIM-актыватары, адміны, ментары, убіверы, воркеры і дропаводы.

Усіх чакае дэанон

Кавалёў падкрэсліў, што праца органаў па гэтай справе працягваецца. Палкоўнік запэўніў, што інтэрнэт не ананімны, і асобы ўсіх злачынцаў рана ці позна раскрыюць. Іх чакае сур`ёзная крымінальная адказнасць.

Адпаведныя органы будуць працаваць з падлеткамі, каб яны не ўдзельнічалі ў схемах ашуканцаў. Пенсіянерам жа растлумачаць, як не трапіць на вуду зламыснікаў.

Паводле слоў Кавалёва, аператыўная інфармацыя "расце як снежны ком". Ён не выключыў новых затрыманняў у Беларусі.

Прадстаўнік МУС растлумачыў, што махляры, як правіла, знаходзяць ахвяру на адной з буйных пляцовак аб’яў. Напрыклад, калі чалавек прадае гаджэт, злачынцы могуць папрасіць яго аб здзелцы па-за сайтам. З дапамогай псіхалагічных хітрыкаў даведваюцца пра даныя для доступу да банкаўскага рахунку прадаўца, затым здымаюць грошы ці могуць узяць крэдыты на ахвяру.

Мінск, 20 снежня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:20.12.2022
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:117
 
Ключевые слова:
Киберпреступность Следственный комитет Криминал Фишинг Мошенничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме