«Са старту продажу бурага вугалю ў шахтах за дзесяць дзён закантрактавана 7,5 тоны паліва. Улады сцвярджаюць, што раней яго куплялі самыя бедныя, а цяпер скупляюць усе, хто можа», — паведаміла аглядальнік выдання Катажына Бартман.
Яна таксама дадала, што ў найноўшых печах выкарыстоўваць гэты вугаль нельга — магчымы аварыі. Улада, па словах аўтара, спрабуе перакінуць усе праблемы на грамадзян, баючыся іх гневу ў выпадку халоднай зімы.
Экспэрт энергетычнай бяспекі фонду Пуласкага Пшэмыслаў Залескі заявіў выданню, што ўлады адкрылі ўсе магчымыя шляхі набыцця паліва, каб пазбегнуць крызісу ў грамадстве. Ён дадаў, што ў кантэксце дастаўкі каменнага вугалю з узбярэжжаў прасцей дазволіць грамадзянам выкарыстоўваць для ацяплення больш даступны вугаль — буры.
Яшчэ адзін эксперт, супрацоўнік прэс-службы арганізацыі PGE Górnictwo i Energetyka Konwencjonalna Сандра Апанасенек, заявіла, што якасць польскага вугалю не адпавядае экалагічным нормам — ён змяшчае паўтара адсотку серы, што перавышае мяжу нормы ў 1,3 адсотку. Акрамя негатыўнага ўплыву на сістэму ацяплення, гэта таксама шкодзіць здароўю людзей, дадала яна.
Заходнія краіны сутыкнуліся з ростам цэн энергарэсурсаў і ўсплёскам інфляцыі праз увядзенне санкцый супраць Масквы і курсу на адмову ад расійскага паліва. На фоне падаражэння гаручага, перш за ўсё газу, прамысловасць у Еўропе шмат у чым пазбавілася канкурэнтных пераваг, што паўплывала і на іншыя сферы эканомікі. Таксама ЗША і еўрапейскія дзяржавы сутыкнуліся з рэкорднай за дзесяцігоддзі інфляцыяй.
Звязда, 25 кастрычніка 2022