https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ліван адмовіўся ад збожжа з Украіны


Заказчык вырашыў адмовіцца ад грузу з-за пратэрміноўкі ўмоў дастаўкі, якая склала больш за пяць месяцаў.
Ліванскі заказчык адмовіўся ад збожжа, якое ідзе з Адэсы на сухагрузе Razoni, заявіла ўкраінскае дыппрадстаўніцтва ў Ліване.
Збожжа было адпраўлена на судне, якое першым пакінула ўкраінскі порт пасля дасягнутай у Стамбуле "прадуктовай здзелкі".

Як растлумачылі ва ўкраінскай дыпмісіі, пакупнік у Ліване адмовіўся ад грузу з-за пратэрміноўкі ўмоў дастаўкі – яна склала больш за пяць месяцаў.

Па словах украінскіх дыпламатаў, грузаперавозчык зараз падбірае альтэрнатыўных пакупнікоў, у тым ліку за межамі Лівана.

"Прадуктовая здзелка"

Здзелка па вывазе ўкраінскага збожжа, харчавання і ўдабрэнняў па Чорным моры была заключана РФ, Турцыяй, Украінай і ААН 22 ліпеня ў Стамбуле на фоне спецаперацыі ў Данбасе. Як адзначылі ў ААН, "прадуктовая здзелка" знізіла сусветныя цэны на збожжа на 6%.

Здзелка зняла абмежаванні на пастаўкі расійскай сельгаспрадукцыі на сусветны рынак і вызначыла алгарытм вывазу ўкраінскага збожжа па Чорным моры праз парты Паўднёвы, Чарнаморск і Адэса. Судны пойдуць па свабодных ад мін фарватэрах – размінаванне не патрабуецца.

Масква і Кіеў дамовіліся забяспечыць іх бяспечнае перамяшчэнне, кантроль гэтага таксама будзе ажыццяўляць Каардынацыйны цэнтр у Стамбуле.

Пагрузка збожжа, надгляд суднаў, паводле дамоўленасцей, знаходзіцца пад кантролем прадстаўнікоў ААН, Турцыі і Украіны, да гэтага падключыцца і расійскі бок. У ААН заявілі, што ніякага вайсковага суправаджэння суднаў са збожжам не плануецца.

"Прадуктовая здзелка" разлічана на 120 дзён з магчымасцю яе прадаўжэння.

Мінск, 9 жніўня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:09.08.2022
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:887
 
Ключевые слова:
Украина Ливан Зерно Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме