https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Расіі з’явіўся ўласны магазін прыкладанняў, заяўкі на рэгістрацыю падалі і кампаніі з Беларусі


АНА «Лічбавыя платформы» паведаміла аб адкрыцці альтэрнатыўнай крамы прыкладанняў на Android NashStore для рэгістрацыі распрацоўшчыкаў. Для карыстальнікаў крама прыкладанняў адкрыецца 16 мая і будзе даступная для запампоўкі ў фармаце APK.
У лік запрошаных распрацоўшчыкаў увайшлі больш за 3 тыс. уладальнікаў дадаткаў, у тым ліку буйныя кампаніі і банкі. Таксама заяўкі на рэгістрацыю падалі гульнявыя студыі з Кітая, Індыі, Інданезіі, Малайзіі, В’етнама і банкі з Казахстана і Беларусі.

Пасля праходжання рэгістрацыі ў якасці карыстальніка, распрацоўшчыкам неабходна дадаць інфармацыю аб уладальніку прыкладання і загрузіць у фармаце APK сваю праграму, якая будзе праверана на наяўнасць шкоднаснага кода. Далей у іх з’явіцца магчымасць зрабіць публікацыю прыкладання ў адной з 35 катэгорый (бізнес, сувязь, сацсетка і іншыя) і запланаваць выпуск абнаўленняў.

У кансолі адміністратара будзе даступная магчымасць імпартаваць дадзеныя з Google Play. 

Звязда, 9 траўня 2022
 
Дата публикации:09.05.2022
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:873
 
Ключевые слова:
Компьютерные игры Технологии Цифровизация Программирование Приложения Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме