https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Вялікабрытаніі скароцяць больш за 6 тыс. медработнікаў дзеля эканоміі


Аб гэтым паведамляе брытанскае выданне Times.
Нацыянальная служба аховы здароўя (NHS) Вялікабрытаніі рыхтуецца скараціць больш за 6 тыс. работнікаў медустаноў, каб скараціць расходы на $1,2 млрд. 

Адзначаецца, што ў 2023 годзе брытанская служба аховы здароўя плануе правесці рэарганізацыю, аб`яднаўшыся з цэнтрам па навучанні медперсаналу і статыстычным ведамствам. У выніку будзе створана больш кампактная арганізацыя, што прадугледжвае скарачэнне штату на трэць.

У NHS адзначылі, што такія змяненні дадуць магчымасць знізіць расходы службы аховы здароўя і павялічыць яе бюджэт. У той жа час, калі бюджэт службы не павялічыць, то давядзецца эканоміць на такіх важных сферах, як першасная меддапамога, лячэнне анкалагічных захворванняў і будаўніцтва цэнтраў дыягностыкі.

Чакаецца, што ўжо восенню медустановы спыняць набор новых супрацоўнікаў, а працуючаму персаналу будуць прапаноўваць розныя варыянты "добраахвотнага звальнення".

8 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2022
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:863
 
Ключевые слова:
Великобритания Здравоохранение Мировой финансовый кризис Рынок труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме