https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пуцін: Расія не захоплівае рынак газу ў Еўропе


Расійскі лідар назваў прычыны, чаму газ даражэе ў Еўропе. Ён лічыць, што афіцыйныя ўлады ЕС "кашмараць" свае нафтагазаздабыўныя кампаніі і недаінвестуюць.
"Газпром" - гэта адзіная кампанія ў свеце, якая павялічыла пастаўкі газу на экспарт, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас выніковай прэс-канферэнцыі.

"Газпром" пастаўляе ўвесь аб`ём, які запытваюць еўрапейскія контрагенты па існуючых пастаўках, адзначыў прэзідэнт.

"Газпром" не забраніраваў магутнасці газаправода Ямал-Еўропа, таму што контрагенты ў Еўропе не выставілі заяўкі на набыццё. Чаго ж транзітаваць? У рэверсным рэжыме ўключылі гэты маршрут і некалькі дзён пампуюць з ФРГ у Польшчу", - сказаў Пуцін.

Расійскі лідар дапусціў, што рэверсны паток газу з Германіі ў Польшчу можа пасля накіроўвацца на Украіну з-за чаго і ствараецца дэфіцыт газу і рост цэн у Еўропе.

Масква сцвярджала, што разбураць доўгачасовыя кантракты не трэба, дадаў Пуцін.

"Не, паўтарала нам Еўракамісія, трэба пераходзіць на рыначныя адносіны, рынак адрэгулюе. Ну вось ён адрэгуляваў - дзве тысячы долараў з лішнім за адну тысячу кубоў", - канстатаваў прэзідэнт.

Паводле слоў расійскага лідара, цана па доўгатэрміновых кантрактах на пастаўку газу з Расіі ў некалькі разоў ніжэйшая за спотавыя, у сваю чаргу, у Еўропе атрыманы з РФ газ перапрадаюць па спотавых цэнах.

Расійскі лідар лічыць, што Еўропа сама павінна вырашаць свае праблемы, РФ жа гатова ў гэтым дапамагчы і робіць гэта.

Мінск, 23 снежня 2021
Sputnik
 
Дата публикации:23.12.2021
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Газпром Транзит Евросоюз Ценообразование Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме