https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мільянеры папрасілі браць з іх больш падаткаў


Група звышбагатых людзей, якія называюць сябе «Патрыятычныя мільянеры», звярнулася з адкрытым пісьмом да Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Яны заклікалі да стварэння справядлівай падатковай сістэмы і папрасілі збіраць больш падаткаў з багатых.
Мільянеры лічаць, што паўстаў «крызіс даверу» да міжнароднай фінансавай сістэмы. Яны назвалі няроўнасць адной з галоўных праблем, а цяперашнюю падатковую сістэму несправядлівай.

«Патрыятычныя мільянеры» лічаць, што доля капіталу звышбагатых людзей у выдатках на аднаўленне сусветнай эканомікі пасля пандэміі павінна быць значна больш, чым цяпер. «У апошнія два гады свет прайшоў праз велізарныя пакуты, але большасць з нас за час пандэміі стала багацей. Пры гэтым толькі нешматлікія з нас могуць сумленна сказаць, што плацяць справядлівыя падаткі», — адзначылі яны.

Сумарны стан дзесяці найбагацейшых людзей свету з сакавіка 2020 года павялічыўся ў два разы. Брытанскае аддзяленне «Патрыятычных мільянераў» падлічыла, што калі абкласці падаткам на багацце ў 2% штогод тых, хто мае больш за пяць мільёнаў даляраў, у 3%— тых, хто мае больш за 50 мільёнаў даляраў, і ў 5% — мільярдэраў, то можна збіраць дадаткова 2,5 трыльёна даляраў. На гэтыя грошы можна выцягнуць з беднасці 2,3 мільярда чалавек, а таксама вырабіць вакцыны ад каранавіруса для ўсяго свету.

Звязда, 20 студзеня 2022
 
Дата публикации:20.01.2022
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
"Патриотические миллионеры" Финансы Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме