https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўропа адабрала з сховішчаў увесь загружаны туды летам газ


Еўропа па стане на 26 лютага цалкам адабрала з сваіх падземных сховішчаў (ПСГ) закачанные ў іх летам аб’ёмы газу, падлічылі ў «Газпроме», абапіраючыся на дадзеныя Gas Infrastructure Europe.
Аб’ём актыўнага газу ў еўрапейскіх падземных сховішчах на 21,5%, або на 7,9 млрд куб. м, менш за леташні ўзровень, падкрэсліваюць у расійскім холдынгу. Пры гэтым адабрана 100%, або 47 млрд куб.м ад аб’ёму газу, запампаванага ў летні сезон.

Запоўненасць украінскіх ПСГ таксама знаходзіцца на мінімальных узроўнях. На 26 лютага яна скарацілася да 10,3 млрд куб. м. Гэта на 44% (або на 8,1 млрд куб. м) ніжэй, чым у мінулым годзе, і на 5 млрд куб. м менш, чым на дату пачатку запампоўкі ў красавіку 2021 года, паведамілі ў «Газпроме».

Звязда, 28 лютага 2022

 
Дата публикации:28.02.2022
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:158
 
Ключевые слова:
Евросоюз Энергетика Газпром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме