https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы беларуска-егіпецкі медыцынскі цэнтр адкрыўся ў прыгарадзе Каіра


Першы беларуска-егіпецкі медыцынскі цэнтр Cairo-Minsk Orthopedics адкрыўся недалёка ад Каіра, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Егіпце.
«У рамках святкавання 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь i Арабскай Рэспублікай Егіпет Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў прыняў удзел у адкрыцці медыцынскай установы, — расказалі ў дыпламатычнай місіі. — Цэнтр знаходзіцца ў прыгарадзе Каіра. Яго асноўная спецыялізацыя — траўматалогія і артапедыя».

Паводле слоў старшыні кампаніі Egypt — Belarus Мухамеда Насра Асада, у цэнтры будуць працаваць беларускія і егіпецкія ўрачы і персанал. Медыцынская ўстанова аснашчана самым сучасным абсталяваннем для дыягностыкі і лячэння.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі высока ацаніў развіццё беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў сферы медыцыны і, у прыватнасці, адкрыццё першага сумеснага цэнтра ў Егіпце. Ён паведаміў, што Беларусь мае значны вопыт супрацоўніцтва з Егіптам у сферы медыцыны. У Беларусі прайшлі навучанне дзясяткі і нават сотні егіпецкіх урачоў. Беларусь дзеліцца з Егіптам перадавым вопытам лячэння розных захворванняў у такіх галінах, як кардыялогія, анкалогія, стаматалогія, пастаўляе сучаснае абсталяванне для рэнтгенадыягностыкі.

У той жа час Беларусь вельмі зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Егіптам у галіне фармацэўтыкі і трапічнай медыцыны (раздзел медыцыны, што займаецца шырокім колам заразных і незаразных захворванняў, якія маюць распаўсюджванне ў трапічных і субтрапічных рэгіёнах).

Цяпер Егіпет пастаўляе ў Беларусь значную колькасць лякарстваў, у тым ліку тых, што выкарыстоўваюцца пры лячэнні каранавіруса COVID-19.

Звязда, 3 лютага 2022
 
Дата публикации:03.02.2022
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:141
 
Ключевые слова:
Египет Медицинский центр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме