Вялікабрытанія першай у свеце адобрыла прымяненне прэпарата малнупіравір для лячэння каронавіруса, паведаміў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Злучанага Каралеўства Саджыд Джавід.
У сваім відэазвароце ў Twitter ён удакладніў, што таблеткі брытанцы змогуць прымаць у камфортных умовах, знаходзячыся дома. Лекі ўжо атрымалі адабрэнне незалежнага рэгулятара - упраўлення па кантролі лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння Вялікабрытаніі.
Па словах кіраўніка міністэрства аховы здароўя, рэгулятар палічыў прэпарат "бяспечным і эфектыўным". Ён таксама адзначыў, што хутка лекі будуць прадастаўлены найбольш уразлівым пацыентам, а ўсе ахвочыя змогуць купіць іх у аптэках.
Кампанія, якая вырабляла таблеткі, раней адзначала, што яны здольныя зніжаць на 50% рызыку шпіталізацыі і смерці ад каронавіруса.
У Брытаніі новы штам
У кастрычніку ў Вялікабрытаніі з`явіўся яшчэ больш заразны штам каронавіруса, чым індыйскі "дэльта". Навукоўцы інстытута Сенгера ў Кембрыджы і інстытута генетыкі ва ўніверсітэцкім каледжы Лондана прыйшлі да высновы, што новы варыянт віруса, які мае абазначэнне AY.4.2, можа быць на 10-15% больш заразным.
Акрамя Брытаніі, ён таксама знойдзены ў Расіі. Новы штам ужо фіксуецца ў 10% выпадкаў, і яго доля ў колькасці заражэнняў хутка расце.