На тэрыторыі Польшчы затрыманы грузавы мікрааўтобус, у якім знойдзены 27 чалавек, усе яны - грамадзяне Ірака, паведамляе пагранчіная служба Польшчы ў сваім акаўнце ў Twitter.
Нелегальных мігрантаў перавозіў грамадзянін Украіны. Мяркуючы па фатаграфіях, іракцы проста сядзелі на падлозе, прыціснуўшыся адзін да аднаго. Сярод затрыманых ёсць жанчыны.
Мікрааўтобус, як удакладняе ведамства, належыць папулярнай грузавой кампаніі.
Ваенны эксперт аб міграцыйным крызісе
Па ацэнцы незалежнага ваеннага эксперта, доктара ваенных навук Аляксандра Паўлоўскага, незаконную міграцыю як правіла суправаджаюць арганізаваныя злачынныя групы. Робяць яны гэта ад краін зыходу (цяпер гэта ў асноўным Ірак, Афганістан, Сірыя, Лівія) і да канчатковай кропкі ў краінах Еўрасаюза. Міжнародныя злачынныя элементы перадаюць мігрантаў з рук у рукі, нажываючыся на людзях, якія бягуць ад войнаў, голаду і разрухі.
"У Беларусі ёсць транзітная нелегальная міграцыя, яны не да нас ідуць, а праз нас. Проста праз Беларусь - сёння гэта самы спакойны трафік, праз які арганізаваная злачыннасць і перацягвае нелегалаў. На тэрыторыі Польшчы і Літвы ёсць арганізатары, якія прымаюць нелегальных мігрантаў з Афганістана або Ірака транзітам праз нас, яны іх прымаюць і перадаюць з рук у рукі. Але іх стала шмат і з`явіўся страх у нашых суседзяў - як жа іх карміць, і яны паступаюць з парушэннем усіх праў і норм маралі ў адносінах да мігрантаў. Гэта сітуацыя, у якой Беларусь удзельнічае проста геаграфічна", - распавёў Паўлоўскі.
Акцыя падтрымкі мігрантаў
У нядзелю, 17 кастрычніка, у Варшаве прайшла вулічная акцыя пратэсту. Яе ўдзельнікі патрабавалі ад польскіх улад даць прыстанішча нелегальным мігрантам, якія знаходзяцца на польска-беларускай мяжы.
Па словах арганізатараў, польскія спецслужбы ігнаруюць законы, міжнародныя дагаворы гуманітарнай дапамогі і базавыя чалавечыя каштоўнасці. Яны не аказваюць мігрантам меддапамогу, не дапускаюць бежанцаў да працэдуры прадастаўлення прыстанішча і вывозяць на мяжу.
Раней Сейм Польшчы прагаласаваў за папраўкі ў закон, які дазваляе высылаць з краіны незаконных мігрантаў.
Таксама парламент прыняў рашэнне аб будаўніцтве інжынернай загароды з калючага дроту на мяжы з Беларуссю агульнай працягласцю ў 418 км па ўсёй мяжы. Кошт такога плота ацэньваецца прыкладна ў $414 млн.
Міграцыйны крызіс
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай узнік вясной гэтага года і абвастрыўся летам з-за рэзкага павелічэння наплыву нелегальных мігрантаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Літвой, Латвіяй і Польшчай узнік вясной гэтага года і абвастрыўся летам з-за рэзкага павелічэння наплыву нелегальных мігрантаў.
Суседнія з Беларуссю краіны абвінавачваюць Мінск у арганізацыі патоку бежанцаў і прыступілі да ўзвядзення інжынерных загарод на шляху нелегалаў.
Беларускія ўлады адмаўляюць сваё дачыненне да падзей на мяжы, тлумачачы, што крызіс узнік з-за пандэміі, абвастрэння эканамічных і палітычных праблем на тэрыторыі Ірака, Афганістана і іншых дзяржаў блізкаўсходняга рэгіёна.
Як заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, еўрапейскія суседзі ігнаруюць прынцыпы двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, якія тычацца аховы дзяржаўнай мяжы і прытрымліваюцца ўстановак - з дапамогай санкцый ціснуць на Беларусь.