Еўрапейскі вяшчальны саюз прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі, гаворыцца ў паведамленні EBU.
"На сённяшнім пасяджэнні Выканаўчы савет EBU прыняў рашэнне аб прыпыненні членства Белтэлерадыёкампаніі", - гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што EBU уважліва сочыць за свабодай СМІ ў Беларусі і пастаянна заклікае БТРК, як члена саюза, адстойваць яго асноўныя каштоўнасці, незалежнасці і справаздачнасці.
У саюзе заявілі, што ў апошнія тыдні арганізацыю асабліва ўстрывожыла трансляцыя па беларускіх каналах інтэрв`ю, "відавочна атрыманых пад прымусам".
"Мы таксама адсочвалі іншыя перадачы Белтэлерадыёкампаніі па гэтым пытанні, якія выклікалі іншыя сур`ёзныя апасенні", - паведамілі ў EBU.
Паводле інфармацыі саюза, у Белтэлерадыёкампаніі будзе два тыдні на адказ да ўступлення ў сілу прыпынення яе членства ў саюзе.
Мінск, 28 траўня 2021
Sputnik
Sputnik