Дакумент адрасаваны старшыні Еўрапейскага парламента Давіду-Марыі Сасолі, старшыні Еўрапейскага савета Шарлю Мішэлю, старшыні Еўрапейскай камісіі Урсуле фон дэр Ляен, вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпу Барэлю.
"Мы, хто падпісаў гэта пісьмо, не займаемся палітыкай, а мірна і сумленна працуем на розных прадпрыемствах Беларусі - будуем машыны, варым метал, перапрацоўваем нафту. Робім гэта і шмат іншага, каб забяспечыць сваім сем`ям дастойнае шчаслівае жыццё не дзесьці на чужыне, а на роднай зямлі, дзе нарадзіліся і выраслі, якую нашы дзяды і бацькі адстаялі ў бітве з фашызмам у час Другой сусветнай вайны і прынеслі вам, еўрапейцам, мір і свабоду, - адзначаецца ў пісьме. - Мы імкнёмся жыць у згодзе ўнутры сваёй дзяржавы, у міры з іншымі краінамі і ўсімі народамі. Свабодна падарожнічаць цераз граніцы не ў пошуках новага дома або дапамогі бежанца, а для турызму. Таму мы з недаўменнем і нават з абурэннем сочым за паведамленнямі аб тым, што Еўрапейскі саюз збіраецца ўвесці супраць Беларусі эканамічныя санкцыі, якія ў першую чаргу ўдараць па нас - рабочых, інжынерах, служачых і нашых сем`ях".
Аўтары звароту лічаць, што еўрапейскія палітыкі робяць гэта, абапіраючыся на заклікі ўсяго толькі дзясяткаў збеглых з Беларусі, якія як самазванцы гавораць ад імя ўсяго беларускага народа, ільюць гразь на сваю краіну пад вашы апладысменты.
"А наш голас вам нецікавы? У гэтым ваша дэмакратыя? Дапускаем, што яны могуць быць пакрыўджаны на беларускую дзяржаву. Але нават гэта не апраўдвае тое, што яны заклікаюць зацягнуць эканамічную пятлю на шыі беларускага народа, а вы гэтаму апладзіруеце. Толькі так, і ніяк інакш, мы будзем расцэньваць увядзенне санкцый, пайменна ведаючы, хто менавіта меў дачыненне да гэтага акта агрэсіі. Будзем тлумачыць гэта нашым дзецям і ўнукам. Таму спадзяёмся, што вы, высокія прадстаўнікі Аб`яднанай Еўропы, якія шмат разважаюць аб дэмакратычных каштоўнасцях, пачуеце нарэшце і голас сапраўднай Беларусі. Голас тых, чые дэмакратычныя правы на працу і свабодны выбар работы вы збіраецеся разбурыць, каб паспрабаваць паставіць на калені нашу краіну і за нас вырашаць, як нам жыць, - гаворыцца ў адкрытым пісьме працоўных. - Калі вы, еўрапейцы, такія змагары за дэмакратыю і захаванне правоў і свабод - запрасіце да сябе ў Брусель любога з тых, хто падпісаўся пад гэтымі словамі, - мы, нічога не ўтойваючы, з любой трыбуны раскажам аб сітуацыі ў сваёй краіне. Або вам нявыгадна нас слухаць? А яшчэ лепш, самі прыязджайце ў Мінск або любы іншы горад Беларусі, каб уласнымі вачамі ўбачыць сапраўднае жыццё беларускага народа. Не бойцеся, тут прыгожа, спакойна і бяспечна. Прымем як родных. Тут не тая краіна, пра якую вам расказвае кучка шарлатанаў. У сваім доме мы прывыклі самі вырашаць усе пытанні, калі бачым, што яны сапраўды існуюць, а не выдуманы тымі, хто хоча навязаць нам свае погляды або ўмовы. Чакаем адказу".
Адкрытае пісьмо падпісалі прадстаўнікі працоўных калектываў каля 50 прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі. Сярод іх - АГАТ, МЗКЦ, "Пінскдрэў", "Белшына", "Бабруйскаграмаш", "ФанДОК", "Магілёўліфтмаш", "Малочны свет", "Бабуліна крынка", "Гранітэкс", Брэсцкі і Гродзенскі мясакамбінаты, Завод газетнай паперы і іншыя прадпрыемствы.
18 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
18 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА