Камітэт дзяржкантролю (КДК) праверыў якасць і бяспеку мясных вырабаў з Італіі, спецыялісты прызналі неадпаведнымі патрабаванням па якасці і бяспецы прадукцыі 28 найменняў.
У спіс увайшлі розныя віды сыравяленых каўбас салямі, кумпяка (у тым ліку некаторыя віды прашута), вяндліны, сыравяленага мяса, свіной шыйкі.
Згодна з інфармацыяй, якая размешчана на сайце ведамства, прадукцыя не адпавядае патрабаванням бяспекі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы харчовай прадукцыі", "Аб бяспецы мяса і мясной прадукцыі".
Дзяржстандарт забараніў увоз і абарачэнне гэтай прадукцыі з 17 верасня. З поўным спісам забароненай прадукцыі можна азнаёміцца на сайце Дзяржстандарту.
Нядаўна Камітэт дзяржкантролю распавёў аб выніках працы за восем месяцаў бягучага года. Было забаронена звыш 1100 найменняў. Як паведамлялася, найбольшая колькасць парушэнняў прыйшлася на прадукты харчавання - 34,9%.