https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Сербія аб’явілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2022-2023 гады


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрства адукацыі, навукі і тэхналагічнага развіцця Сербіі аб’явілі конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў на 2022-2023 гады.

Заяўкі прымаюцца з 22 лістапада па 21 снежня 2021 года па наступных прыярытэтных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва: лічбавыя інфармацыйна-камунікацыйныя і міждысцыплінарныя тэхналогіі; біялагічныя, медыцынскія, фармацэўтычныя і хімічныя тэхналогіі; энергетыка, будаўніцтва, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне; машынабудаванне, машынабудаўнічыя тэхналогіі, прыборабудаванне і інавацыйныя матэрыялы; аграпрамысловыя і харчовыя тэхналогіі; забеспячэнне бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы.

Дакументы на конкурс павінны змяшчаць падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку бізнес-план, пісьмовыя абавязацельствы дзяржаўнага заказчыка па практычным выкарыстанні вынікаў даследаванняў і распрацовак і па долевым удзеле ў фінансаванні. Запоўненыя формы неабходна накіраваць у электронным выглядзе на адрас ДКНТ праз ІАС «Экспертыза».

Конкурс сумесных навукова-тэхнічных праектаў праводзіцца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Югаславіі аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ад 6 сакавіка 1996 года.

Звязда, 22 лістапада 2021
 
Дата публикации:22.11.2021
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:185
 
Ключевые слова:
Сербия Научно-техническое сотрудничество Технологии Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме