https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі стан і развіццё двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін. Раней у час сустрэчы ў Анкары бакі дамовіліся аб галоўных прыярытэтах - павелічэнне двухбаковага тавараабароту да $1,5 млрд і забеспячэнне балансу ў тавараабароце. Сёння прэзідэнты пацвердзілі гэтыя планы і дамовіліся садзейнічаць іх рэалізацыі.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка і Рэджэп Таіп Эрдаган дамовіліся да ўсіх пытанняў двухбаковых адносін падысці комплексна, дэталёва прапрацаваць іх з удзелам паслоў і іншых адказных асоб.

Адпаведная тэматыка ў тым ліку будзе абмяркоўвацца на маючым адбыцца ў кастрычніку чарговым пасяджэнні сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі. У стадыі прапрацоўкі пытанне аб арганізацыі другога інвестыцыйнага форуму.

Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня і рэгіянальнай праблематыцы.

Прэзідэнты таксама абмеркавалі барацьбу з пандэміяй у Беларусі і Турцыі: пагаварылі аб сітуацыі, якая складваецца, вакцынацыі насельніцтва. Аляксандр Лукашэнка расказаў аб вытворчасці ў Беларусі ўласнай вакцыны.

Абмяркоўвалася і ўзаемадзеянне Беларусі і Турцыі ў сферы тэлекамунікацый, у прыватнасці магчымыя перспектывы развіцця супрацоўніцтва з холдынгам "Турксел".

На завяршэнне Рэджэп Таіп Эрдаган павіншаваў Аляксандра Лукашэнку і беларускі народ з надыходзячым святам - Днём Перамогі. Прэзідэнт Беларусі павіншаваў свайго турэцкага калегу і мусульман гэтай краіны са свяшчэнным месяцам Рамадан.

7 мая 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.05.2021
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:215
 
Ключевые слова:
Турция Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме