Facebook апублікавала план запуску крыптавалюты, якая атрымала назву Libra, у чэрвені 2019 года. Паводле першапачатковага плану, карыстальнікі новай валюты змаглі б расплачвацца ёй, ажыццяўляючы пакупкі ў Facebook і на сайтах у інтэрнэце, а таксама перасылаць валюту адзін аднаму.
Праект з моманту анонсу падвергнуўся пільнай увазе і крытыцы заканадаўцаў і рэгулятараў. Рэгулятары асцерагаліся, што Libra можа быць выкарыстана ў злачынных мэтах без належнага кантролю.
У сувязі з гэтым кампанія абяцала затармазіць праект да таго часу, пакуль не атрымае адабрэнне рэгулятараў як у ЗША, так і ў Еўропе.
Звязда, 27 лістапада 2020