https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Увядзенне каменданцкай гадзіны будзе каштаваць Францыі больш як 2 млрд еўра


Міністр эканомікі і фінансаў Францыі Бруно Ле Мэр заявіў, што ўвядзенне каменданцкай гадзіны будзе каштаваць дзяржаве больш як 2 млрд еўра.
"Калі мы гаворым аб дзеянні каменданцкай гадзіны ў 56 дэпартаментах на працягу шасці тыдняў, то размова ідзе аб выдатках у памеры крыху большым за 2 млрд еўра", - сказаў кіраўнік Мінфіна.

Міністр дадаў, што ў французаў няма прычын для хвалявання, паколькі ўлады прадбачылі рызыкі. "Мы выдзелілі 9 млрд еўра для фонду салідарнасці, з іх 6 млрд еўра патрачаны ўжо. Застаецца яшчэ 3 млрд еўра. З запланаванымі сродкамі мы можам пратрымацца да пачатку наступнага года", - падкрэсліў Бруно Ле Мэр. Паводле ацэнак кіраўніка Мінфіна, Францыя зможа аднавіць паказчыкі эканамічнага развіцця 2019 года толькі да 2022 года.

22 кастрычніка прэм`ер-міністр Францыі Жан Кастэкс заявіў, што ў сувязі з паскарэннем тэмпу распаўсюджвання каранавіруса ўлады вырашылі ўвесці каменданцкую гадзіну яшчэ ў 38 дэпартаментах у дадатак да тых, дзе ўжо гэтыя меры дзейнічаюць. Такім чынам, гэта мера будзе дзейнічаць у рэгіёнах, дзе пражываюць 46 млн чалвек з 67-мільённага насельніцтва краіны. Тыдзень таму каменданцкая гадзіна была ўведзена ў Парыжы, Лілі, Марселі, Грэноблі, Ліёне, Руане і іншых гарадах.

Французскія медыкі 22 кастрычніка паведамілі аб тым, што ў краіне было зафіксавана больш як 41 тыс. новых выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі, што з`яўляецца максімумам з пачатку пандэміі.

Паводле апошніх даных амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць заражаных COVID-19 у Францыі перавышае 1 млн. Колькасць смяротных выпадкаў склала больш за 34,2 тыс.

23 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.10.2020
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
Франция Париж Комендантский час Коронавирус Эпидемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме