https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік СААЗ заклікаў G20 устараніць бар`еры ў гандлі, якія перашкаджаюць барацьбе з каранавірусам


Тэкст выступлення Тэдраса Гебрэесуса распаўсюдзіла ў Жэневе прэс-служба СААЗ.
Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус заклікаў краіны "Вялікай дваццаткі" (G20) пашырыць пастаўкі неабходнага для барацьбы з каранавірусам у свеце абсталявання і матэрыялаў, ліквідаваўшы гандлёвыя бар`еры, якія перашкаджаюць гэтаму. З такой заявай ён выступіў на праведзенай 19 красавіка ў рэжыме відэаканферэнцыі нарадзе Групы дваццаці. 

"Заклікаю краіны G20 разам працаваць над павелічэннем вытворчасці і справядлівага размеркавання асноўных паставак і ўстараніць гандлёвыя бар`еры, якія ставяць пад пагрозу жыццё работнікаў аховы здароўя і іх пацыентаў", - сказаў кіраўнік СААЗ.

Ён падкрэсліў, што чакае захавання з боку Групы дваццаці падтрымкі "глабальнага рэагавання на COVID-19". СААЗ плануе ў бліжэйшы час апублікаваць чарговы план рэагавання на пандэмію "з ацэнкай рэсурсаў, неабходных для наступнага этапу" барацьбы з ёй. Папярэдні такі план СААЗ, разлічаны на люты-красавік, атрымаў шырокую падтрымку з боку донараў, якія паабяцалі выдзеліць больш за $900 млн.

Кіраўнік СААЗ заклікаў G20 аказаць дапамогу краінам Афрыкі прыняццем мер, якія ўключаюць у сябе "стымулы і аблягчэнне доўгу, каб яны маглі засяродзіць увагу на барацьбе з пандэміяй".

"Мы глыбока занепакоены тым, што вірус цяпер, як уяўляецца, пракладае сабе дарогу ў краінах, у якіх няма такіх магчымасцей рэагавання на яго, як у многіх дзяржаў G20, - канстатаваў ён. - Тэрмінова неабходна не толькі аказаць краінам падтрымку ў рэагаванні на COVID -19, але і забяспечыць захаванне іншых асноўных паслуг аховы здароўя."

20 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.04.2020
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
Карантин Здравоохранение ВОЗ Пандемия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме