https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Львоўскай вобласці Украіны выкрадалі нафту з «Дружбы» ў прамысловых маштабах


У Львоўскай вобласці Украіны выкрыты крадзеж нафты ў асабліва буйных памерах з нафтаправода «Дружба» НАК «Нафтагаз Украіны», паведамляе УНН са спасылкай на прэс-службу Офіса Генеральнага пракурора Украіны.
«... ў Львоўскай вобласці выяўлена пашкоджанне аб’екта магістральнага нафтаправода і крадзеж нафты ў асабліва буйных памерах (ч.2 ст.292, ч.5. Ст.185 КК Украіны)», — сказана ў паведамленні.

Адзначаецца, што падчас правядзення неадкладных ператрусаў у Стрыйскім раёне Львоўскай вобласці выяўлена дзейнасць нелегальнага стацыянарнага нафтаадгрузачнага комплексу.

Дадаецца, што канфіскаваны транспартныя сродкі, тэхніку, абсталяванне і іншыя прылады здзяйснення злачынства, а таксама каля 150 тон нафтапрадуктаў. Высвятляецца сума шкоды, нанесенай у выніку урэзкі ў нафтаправод.

Звязда, 23 верасня 2020
 
Дата публикации:23.09.2020
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:289
 
Ключевые слова:
Украина Нефтепровод "Дружба" Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме