Кіраўнік польскага ўраду выказаў здагадку, што ў залежнасці ад сітуацыі, у краіне будуць штотыдзень здымаць тыя ці іншыя абмежаванні.
"На наступных этапах мы будзем адкрываць рамесніцтва, затым гандаль, хоць мы ўжо на першым этапе змякчылі некаторыя абмежаванні, у канцы - паслугі, а ў завяршэнне - салоны тату, пірсінгу, кабінеты рэабілітацыі: тыя месцы, дзе ёсць блізкі кантакт паміж людзьмі і магчымасць перадачы [віруса] вельмі высокая", - адзначыў прэм`ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі.

Ён падкрэсліў, што немагчыма ўявіць падрабязны план змякчэння абмежаванняў. Да прыкладу, паводле яго слоў, правядзенне канцэртаў або масавых мерапрыемстваў будзе пад забаронай яшчэ доўгі час.
Як піша польскае выданне Interia Fakty Маравецкі паведаміў, што дата адкрыцця межаў рэспублікі не зменіцца. "Сёння няма ніякіх планаў адкрываць межы. Мы захаваем хоць тую дату, якую згадвалі раней - 3 мая", - сказаў прэм`ер-міністр.
Ён таксама адзначыў, што, калі ў бліжэйшыя два тыдні сітуацыя з пандэміяй не палепшыцца, санітарны пагранічны кантроль і абмежаванні будуць захаваны.
"Гэта аказалася вельмі важным, эфектыўным інструментам, які, безумоўна, дапамог прадухіліць распаўсюджванне віруса", - сказаў на заканчэнне чыноўнік.
"Гэта аказалася вельмі важным, эфектыўным інструментам, які, безумоўна, дапамог прадухіліць распаўсюджванне віруса", - сказаў на заканчэнне чыноўнік.
Звязда, 19 красавіка 2020