"Уздзеянне на міжнародную эканоміку і эканоміку Японіі вельмі сур`ёзнае, і сусветная эканоміка перажывае найвялікшы крызіс пасля вайны", - сказаў кіраўнік японскага МЗС.
Паводле ацэнак экспертаў, у Японіі колькасць беспрацоўных у IV квартале гэтага года дасягне 2,72 млн. Пры гэтым у IV квартале 2019 года іх колькасць складала 1,56 млн чалавек. У бягучым годзе беспрацоўе ў Японіі можа дасягнуць больш сур`ёзных маштабаў, чым у час крызісу 2008-2009 гадоў, калі на працягу года работу страцілі 940 тыс. чалавек.
Як паведамлялася, на мінулым тыдні прэм`ер-міністр Японіі Сіндза Абэ пашырыў дзеянне рэжыму надзвычайнай сітуацыі, уведзенага ў пачатку красавіка, на тэрыторыю ўсёй краіны. Гэта звязана ў тым ліку з правядзеннем адразу некалькіх свят у Японіі ў канцы красавіка - пачатку мая (так званы залаты тыдзень). Такім чынам урад мае намер абмежаваць перамяшчэнне людзей у гэты час.
Паводле апошніх даных, у Японіі зафіксавана 10,8 тыс. выпадкаў заражэння COVID-19, з моманту ўспышкі 238 чалавек памерлі.
20 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
20 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА