https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗША выходзяць з Парыжскага пагаднення па клімаце


ЗША пачынаюць афіцыйны працэс выхаду з Парыжскага пагаднення. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампеа, паведамляе Euronews.
Майкл Пампеа ўдакладніў, што згодна з умовамі пагаднення ЗША накіравалі афіцыйнае паведамленне аб выхадзе ў ААН.

Фармальна працэдура выхаду завершыцца 4 лістапада 2020 года - на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў у краіне.

З ініцыятывай выхаду з Парыжскага пагаднення аб клімаце прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў яшчэ ў чэрвені 2017 года.

Тады ён заявіў, што пагадненне ўскладае непразрыстыя эканамічныя абавязацельствы на бізнес і падаткаплацельшчыкаў, падрывае нацыянальную прамысловасць і вядзе да скарачэння рабочых месцаў.

Парыжскае пагадненне было прынята 12 снежня 2015 года 195 краінамі свету па выніках 21-й сесіі Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі аб змяненні клімату.

Краіны-ўдзельніцы дамовіліся не дапусціць павышэння сярэдняй тэмпературы на планеце да 2100 года больш як на два градусы Цэльсія ў параўнанні з даіндустрыяльнай эпохай. У прыватнасці, пагадненне прадугледжвае зніжэнне выкідаў парніковых газаў.

Сёння ЗША займаюць другое месца ў свеце па колькасці выкідаў парніковых газаў.

5 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.11.2019
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Индустриализация Парниковые газы Парижское соглашение Экология Климат Глобальное потепление США ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме