https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цэнтрабанкі Еўропы спыняць выпуск банкнота наміналам 500 еўра


Цэнтральныя банкі Еўропы вырашылі спыніць выпуск самага буйнога банкнота ў еўра, каб знізіць узровень злачыннасці, паведамляе нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Zeitung.
Аўстрыйскі нацыянальны банк і Нямецкі федэральны банк (Бундэсбанк) спыняць выпуск купюр наміналам 500 еўра 26 красавіка 2019 года, а 17 іншых цэнтральных банкаў еўразоны зробяць гэта яшчэ раней - 26 студзеня 2019 года.

Прыхільнікі спынення выпуску банкнота вартасцю 500 еўра спадзяюцца, што гэта мера зменшыць аб`ёмы незаконнага абароту грошай і фінансавання арганізаванай злачыннасці: гандляры людзьмі, тэрарысты і злачынцы часцей за ўсё карыстаюцца наяўнымі грашыма, а адсутнасць буйных купюр ускладніць іх работу.

Аднак такі пункт гледжання выклікае сумненні, паколькі купюры наміналам 500 еўра па-ранейшаму застаюцца законным плацежным сродкам і падлягаюць абмену на няпэўны тэрмін. У пачатку мая 2016 года Савет кіраўнікоў Еўрапейскага цэнтральнага банка (ЕЦБ) пастанавіў, што вытворчасць і выпуск банкнота вартасцю 500 еўра будуць спынены да канца 2018 года.

У сувязі з гэтым ЕЦБ планаваў замяніць банкноты вартасцю 500 еўра грашовымі знакамі наміналам 100 і 200 еўра серыі "Еўропа".

Абноўленая серыя банкнотаў "Еўропа" вартасцю 100 і 200 еўра з палепшанымі функцыямі аховы будзе выпушчана 28 мая 2019 года.

11 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.12.2018
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:342
 
Ключевые слова:
Банкнота ЕВРО 500 Фальшивомонетничество Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме