https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Генеральны сакратар ААН аб`явіў аб стварэнні новага органа па супрацоўніцтве ў галіне лічбавых тэхналогій


Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.
Новы орган па супрацоўніцтве ў сферы лічбавых тэхналогій будзе створаны ў Арганізацыі Аб`яднаных Нацый (ААН). 

"Я прыняў рашэнне аб стварэнні панэлі па супрацоўніцтве ў сферы лічбавых тэхналогій", - сказаў Антоніу Гутэрыш. 

"Новыя тэхналогіі, такія як блокчэйн, узнікаюць кожны дзень. Я бачу ААН як унікальную платформу для дыялогу ў час тэхнічнага века", - адзначыў Антоніу Гутэрыш.

Генеральны сакратар паведаміў, што новы кансультатыўны орган павінен праз 9 месяцаў прадставіць яму свае прапановы па вырашэнні праблем у галіне лічбавых тэхналогій.

Як адзначыў Гутэрыш, лічбавыя тэхналогіі мяняюць свет і грамадства, што робіць міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай сферы неабходным.

"Глабальная супольнасць цяпер сутыкаецца з пытаннямі этыкі, правоў чалавека і бяспекі ў сферы тэхналогій. Трэба, каб даследчыкі, палітолагі, прадпрымальнікі, прадстаўнікі грамадзянскай і навуковай супольнасці селі за адзін стол, абменьваліся меркаваннямі ў гэтай сферы і прапаноўвалі свае рашэнні. Новая панэль дапаможа нам рухацца да выканання мэт устойлівага развіцця", - упэўнены ён.

Акрамя таго, генеральны сакратар ААН закрануў тэму мігрантаў. Ён адзначыў, што міжнародная супольнасць павінна прыняць меры для абароны правоў мігрантаў.

"Як чакаецца, у пятніцу Генеральная Асамблея ААН прыме дакумент аб бяспечнай, упарадкаванай глабальнай міграцыі. У выніку будуць створаны ўмовы для ўпарадкавання працэсу міграцыі. Акрамя таго, будуць прыняты меры для таго, каб пашырыць міжнароднае ўзаемадзеянне ў барацьбе з тымі, хто займаецца незаконнай перапраўкай людзей, і ў забеспячэнні абароны мігрантаў", - сказаў ён.

"Кожная з краін мае права і абавязак вызначаць сваю міграцыйную палітыку і забяспечваць ахову сваіх меж. Аднак яны павінны дзейнічаць пры гэтым пры поўным захаванні правоў чалавека", - падкрэсліў Гутэрыш. Антоніу Гутэрыш таксама расказаў, што асноўная работа па падрыхтоўцы рэформ сакратарыята ААН ужо ажыццёўлена, цяпер неабходна пачаць іх увасабленне ў жыццё.

"Што датычыцца рэформ, якія мы цяпер запускаем, гэта рэформы сакратарыята ААН і сістэмы развіцця арганізацыі, яны не датычацца палітычных органаў. Да гэтага моманту мы прынялі ўжо шэраг рашэнняў, якія дазволяць пачацца пераўтварэнням", - адзначыў ён.

"Ёсць некалькі тэм, якія яшчэ трэба абмеркаваць. Цяпер мы будзем працаваць над змяненнем фінансавання сістэмы развіцця ААН. У той жа час шэраг рашэнняў, як, напрыклад, рашэнне па кіраванні персаналам, былі адкладзены для больш дэталёвага абмеркавання", - прадоўжыў кіраўнік арганізацыі. Паводле яго слоў, галоўная мэта цяпер заключаецца ў тым, каб пачаць рэформы з 1 студзеня 2019 года.

13 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.07.2018
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:334
 
Ключевые слова:
Цифровые технологии ООН Безопасность Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме