https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Усекітайская федэрацыя прафсаюзаў мае намер пераняць беларускі вопыт арганізацыі санаторна-курортнага лячэння


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Афіцыйная сустрэча кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з дэлегацыяй Усекітайскай федэрацыі прафсаюзаў (УКФП) на чале з намеснікам старшыні УКФП Цзяа Кайхэ адбылася 12 чэрвеня ў штаб-кватэры ФПБ. 

Старшыня ФПБ Міхаіл Орда праінфармаваў кітайскі бок аб структуры і асноўных прынцыпах дзейнасці ФПБ. "І ў вас, і ў нашага народа ёсць агульная адметная рыса. Гэта працавітасць, імкненне да працы. У нашых краінах чалавек працы - у цэнтры ўвагі. Вось чаму мы лёгка разумеем адзін аднаго, і нашы ўзаемаадносіны дынамічна развіваюцца", - адзначыў ён.

Удзельнікі сустрэчы выказалі зацікаўленасць ва ўстанаўленні партнёрства паміж прафсаюзнымі тураператарамі, узаемадзеянні ў турыстычнай сферы і ў галіне санаторна-курортнага лячэння. Напярэдадні кітайская дэлегацыя наведала адну з прафсаюзных здраўніц - санаторый "Крыніца". Намеснік старшыні УКФП Цзяа Кайхэ расказаў, што ў Кітаі няма такога канкрэтнага паняцця "санаторый", і пасля наведвання "Крыніцы" кітайская дэлегацыя хацела б вывучыць і пераняць беларускі вопыт, каб у перспектыве правесці мадэрнізацыю і аптымізацыю сваіх прадпрыемстваў такой накіраванасці.

Бакі таксама абмеркавалі пытанне аб абароне правоў працоўных у рамках інвестыцыйных праектаў, дзе задзейнічаны і беларускія, і кітайскія работнікі, у прыватнасці, у Беларуска-кітайскім індустрыяльным парку "Вялікі камень". Акрамя таго, госці азнаёміліся з дзейнасцю Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО" і ў час сустрэчы з кіраўніцтвам ФПБ выказалі зацікаўленасць у абмене прафсаюзнымі кадрамі для іх навучання, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі.

Беларускі бок у сваю чаргу ініцыіруе развіццё дзелавога супрацоўніцтва прафсаюзаў на галіновым узроўні.

Пасля афіцыйнай сустрэчы ў штаб-кватэры нацыянальнага прафцэнтра дэлегацыя УКФП і кіраўніцтва ФПБ усклалі кветкі да Кургана Славы. Таксама ў праграме дня запланавана наведванне Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

12 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.06.2015
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1052
 
Ключевые слова:
Индустриальный парк Беларусь-Китай Профсоюзы Соцзащита в Беларуси Санаторий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме