https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курынае мяса з перавышэннем нормы фіпранілу ў Беларусь трапіць ніяк не можа


Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў, каментуючы інфармацыю аб выяўленні ў Польшчы курынага мяса з трохкратным перавышэннем фіпранілу.
"З Польшчы з пачатку года мяса птушкі ў Беларусь наогул не завозілася - дзейнічала забарона на ўвоз. Яна была адменена ў гэты панядзелак, 21 жніўня, але ніводная партыя завезена не была, дазволу яшчэ ніхто не атрымліваў. У сувязі з апошняй інфармацыяй Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду пакуль прыпыняе выдачу такіх дазволаў да высвятлення ўсіх абставін. Таму мяса птушкі з перавышэннем нормы фіпранілу ніяк не можа трапіць у Беларусь", - падкрэсліў ён.

Аляксей Багданаў удакладніў, што з Германіі ў Беларусь мяса птушкі таксама ў гэтым годзе не паступала.

"Мы імпартуем мяса птушкі з Еўропы ў адпаведнасці з квотамі ў рамках ЕАЭС - гэта каля 10 тыс. т у год. Курыныя яйкі мы не імпартуем наогул", - растлумачыў ён.

У Беларусі атрымліваюць каля 4 млрд штук яек у год. Краіна поўнасцю закрывае патрэбнасці ўнутранага рынку і экспартуе каля 900 млн штук у год. За першае паўгоддзе 2017 года экспарт яек склаў 385 млн штук на $18,3 млн.

Як паведамлялася, у пачатку жніўня ў Еўропе з продажу знялі некалькі мільёнаў атручаных яек. Таксічныя яйкі былі выяўлены ў магазінах і на складах у Бельгіі, Галандыі, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі - у іх была ў саставе высокая колькасць небяспечнай атруты фіпранілу.

Гэта рэчыва выкарыстоўваецца для вытраўлення вошай, блох і кляшчоў, прэпарат забаронены для прымянення на жывёлах, мяса якіх прызначаецца для ўжывання ў ежу чалавекам.

Выяўленне курынага мяса з перавышэннем нормы фіпранілу ў тры разы пацвердзіў 22 жніўня галоўны ветэрынарны ўрач Польшчы Павел Нямчук.

Бройлеры былі ўвезены з Германіі ў канцы ліпеня, але нямецкія ўлады папярэдзілі суседзяў аб магчымым утрыманні рэчыва толькі напярэдадні.

Птушак паставілі на тры прадпрыемствы ў гарадах Гданьск, Гдыня і Новы-Двур-Мазавецкі. Пводле слоў ветурача, мяса не трапіла ў перапрацоўку.

22 жніўня 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2017
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:628
 
Ключевые слова:
Фипронил Санитария Ветеринария Куриное мясо Яйца Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме