https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Брэсцкімі мытнікамі затрымана партыя хрусталю, якая перавозілася з ЗША ва Узбекістан


Брэсцкімі мытнікамі падчас надгляду 25-тоннага чыгуначнага кантэйнера затрымана партыя хрусталю, якая перавозілася незаконна.
Як паведамілі у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, кантэйнер рухаўся на днях цераз пункт мытнага афармлення "Брэст-Паўночны" з ЗША ва Узбекістан. У адпаведнасці са звесткамі, указанымі ў паказаных дакументах, у кантэйнеры перавозіўся "зборны груз" агульнай вагой больш як 6 тон.

У выніку перападліку і ідэнтыфікацыі тавару супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з кантрабандай Брэсцкай мытні ўстаноўлена, што 120 вырабаў з хрусталю і шкла незаконна перамяшчаліся па тэрыторыі Мытнага саюза. Частка посуду (хрустальныя цукерніцы, фруктоўніцы) не была заяўлена ў суправаджальных дакументах, а яшчэ частка (чайныя сервізы, хрустальныя і шкляныя вазы) — перавышала ўказаную ў дакументах колькасць. Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт гэтага тавару склаў каля 150 млн. беларускіх рублёў.

Па факце падачы мытнаму органу пры дэклараванні тавару непраўдзівых звестак аб іх найменні і колькасці супрацоўнікамі Брэсцкай мытні распачаты адміністрацыйны працэс.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2013
 
Дата публикации:30.11.2013
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1030
 
Ключевые слова:
Контрабанда Таможня Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме