https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эксперты СНД працягнуць работу над праграмай супрацоўніцтва ў барацьбе з гандлем людзьмі на 2014—2018 гады


2 верасня ў Мінску, у Выканаўчым камітэце СНД, пройдзе чарговае пасяджэнне экспертнай групы па дапрацоўцы і ўзгадненні праекта праграмы супрацоўніцтва дзяржаў —удзельніц Садружнасці ў барацьбе з гандлем людзьмі на 2014—2018 гады.
Як паведаміла прэс-служба Выканкама СНД, праект праграмы распрацаваны сакратарыятам і навукова-метадычным цэнтрам Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў краін Садружнасці. Праграма з`яўляецца ўжо чацвёртым па ліку аналагічным дакументам, створаным у межах СНД. Тэрмін дзеяння папярэдняй заканчваецца ў гэтым годзе.

Комплекс мер, прадугледжаных праграмай, грунтуецца на прынцыпах і нормах міжнароднага права, аналізе сітуацыі са злачыннасцю і прагнозе яе развіцця ў краінах СНД, выніках навуковых даследаванняў практыкі барацьбы з гандлем людзьмі, у тым ліку вопыту сумесных дзеяннях, прапановах экспертаў і прадстаўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаў Садружнасці, што паступілі на адрас распрацоўшчыкаў.

Мэта праграмы — удасканальванне супрацоўніцтва краін, дзейнасці статутных органаў і органаў галіновага супрацоўніцтва СНД у барацьбе з гандлем людзьмі. Дакументам прадугледжаны далейшае пашырэнне і ўмацаванне міжнародна-прававой базы супрацоўніцтва, уніфікацыя і гарманізацыя заканадаўства ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі і аказання дапамогі яе ахвярам, правядзенне ўзгодненых працэсуальных дзеянняў, прафілактыкі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і спецаперацый, інфармацыйнае і навуковае забеспячэнне супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў падрыхтоўцы кадраў і павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 верасня 2013
 
Дата публикации:01.09.2013
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1086
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Торговля людьми Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме