Appriver піша, што істотны рост спаму з Беларусі пачаўся 13 красавіка 2013 года — штодзённа стала прыходзіць больш як 12 мільёнаў непажаданых рэкламных паведамленняў. Для параўнання: у пачатку 2013 года гэты паказчык складаў два мільёна паведамленняў у дзень. На працягу паўтара месяца назіранняў спецыялісты Appriver не заўважылі істотнага зніжэння патоку спаму з Беларусі. Пры гэтым доля спаму ў агульным аб`ёме электроннай карэспандэнцыі Беларусі дасягнула 99%.
Як правіла, рэкламныя паведамленні, што паступаюць з беларускіх сервераў, утрымліваюць кароткі тэкст і спасылку на той ці іншы сайт. Спасылкі часта вядуць на непрацоўныя сайты або старонкі фармацэўтычных кампаній, якія прадаюць лекі. У рэдкіх выпадках па спасылках распаўсюджваецца шкоднага праграмнае забеспячэнне.
З 13 красавіка з Беларусі паступіла больш як 550 млн. спам-паведамленняў, тады як з ЗША — ранейшага лідара па аб`ёме непажаданай карэспандэнцыі — 447 млн., паведамляе Appriver. Усяго на долю Беларусі прыпадае 16,3% сусветнага аб`ёму спаму, на долю ЗША — 15,1%, прыблізна 8% спаму адпраўляецца з тэрыторыі Украіны, 5,8% — з Кітая.
У паведамленні ўказана, што раней Беларусь не фігуравала ў ліку краін, вядомых павышанай актыўнасцю спамераў.
БелаПАН
Мінск, 2 чэрвеня 2013