https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрапарламентарыі прапаноўваюць краінам ЕС забараніць продаж інфармацыйных тэхналогій рэпрэсіўным рэжымам


Адпаведная рэзалюцыя распрацавана Леанідасам Донскісам, еўрапарламентарыем з Літвы, паведамляе сайт Еўрапарламента.
Камітэт Еўрапарламента па замежных справах прапаноўвае краінам ЕС увесці забарону на продаж інфармацыйных тэхналогій рэпрэсіўным рэжымам, якія могуць іх выкарыстаць для цэнзуры інфармацыі і праслухоўвання апанентаў.

У спісе краін, якім камітэт па замежных справах Еўрапарламента не рэкамендуе прадаваць інфармацыйныя тэхналогіі, уваходзіць і Беларусь.

"Еўрапарламентарыі застаюцца надзвычай занепакоенымі недахопам дэмакратыі, вяршэнства закона, асноватворных свабод і правоў чалавека ў Беларусі, выказваюць глыбокую занепакоенасць арыштам кандыдата ў лаўрэаты Сахараўскай прэміі 2012 года Алеся Бяляцкага ў жніўні 2011 і шкадуюць адносна дзеянняў польскіх і літоўскіх чыноўнікаў, якія паспрыялі арышту Бяляцкага, падаўшы банкаўскую інфармацыю", — сказана ў рэзалюцыі.

"Еўрапейскія кампаніі, іх даччыныя прадпрыемствы і партнёры павінны адыгрываць ключавую ролю ў распрацоўцы і прасоўванні сацыяльных стандартаў ва ўсім свеце", — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Еўрапарламентарыямі асуджаны той факт, што некаторыя еўрапейскія прадпрыемствы даюць "неабмежаваны доступ аўтарытарным рэжымам" у свае банкі даных пад прычынай адпаведнасці мясцоваму заканадаўству — так было ў выпадку з кампаніяй Teliasonera у некаторых постсавецкіх дзяржавах, у тым ліку ў Беларусі.

Дэпутаты Еўрапарламента вітаюць рашэнне Савета ЕС забараніць экспарт некаторых інфармацыйных тэхналогій у Сірыю і Іран і настойваюць на тым, каб гэта забарона паслужыла ў наступным прэцэдэнтам для абмежавальных мер супраць іншых рэпрэсіўных рэжымаў.

Зараз у Бруселі знаходзяцца жонкі двух беларускіх палітзняволеных — Марына Адамовіч, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, і Наталля Пінчук, жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага. 7 лістапада яны сустрэліся са старшынёй Еўрапарламента Марцінам Шульцам, членамі камітэта па правах чалавека ЕП і еўрапарламентарыем з Польшчы Яцакам Сарыушам-Вольскім. На чацвер запланаваныя іх сустрэчы з камісарам ЕС па пытаннях пашырэння палітыкі добрасуседства Штэфанам Фюле.

БелаПАН
Мінск, 8 лістапада 2012
 
Дата публикации:08.11.2012
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1796
 
Ключевые слова:
Евросоюз Инновации Технологии Европарламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме