Яго абранне адбылося 8 ліпеня ў Жэневе, дзе праходзіла 17-я сесія гэтага органа ААН, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.
Удзел у працы Бюро СЕФАКТ ААН айчыннага эксперта дазволіць Беларусі браць больш актыўны ўдзел "у канцэптуальнай распрацоўцы і праектаванні сучасных сістэм і стандартаў ажыццяўлення дзелавых аперацый з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій", зазначае прэс-служба.
"Адной з практычных задач, якія стаяць перад беларускім віцэ-старшынствам у СЕФАКТ ААН, з`яўляецца факусаванне працы Цэнтра для патрэб краін з пераходнай эканомікай, асабліва Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.
СЕФАКТ ААН з`яўляецца дапаможным міжурадавым органам Камітэта па гандлі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, аднак зараз яго дзейнасць выходзіць далёка за межы рэгіёну. У працы СЕФАКТ ААН бяруць удзел не толькі прадстаўнікі дзяржаў — членаў ЕЭК ААН, але і эксперты з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Дзейнасць СЕФАКТ ААН скіраваная на садзейнічанне дзяржавам і прадстаўнікам іх дзелавых колаў у арганізацыі эфектыўных і простых механізмаў па абмене таварамі і паслугамі. Яго галоўная задача заключаецца ў стварэнні максімальна спрыяльнага асяроддзя для ажыццяўлення нацыянальных і міжнародных дзелавых аперацый з дапамогай спрашчэння і ўзгаднення працэсаў, працэдур і патокаў лічбавай інфармацыі.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2011