https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эстонскі еўрапарламентарый заклікае еўрапейскі бізнес пакінуць Беларусь


Усе еўрапейскія кампаніі павінны пакінуць Беларусь. З такой заявай выступіла эстонскі еўрадэпутат Крысціна Оюланд на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу 10 сакавіка.
"Еўрапейскія кампаніі і інвестары павінны пакінуць Беларусь, калі яны не хочуць атрымліваць крывавыя грошы і падтрымліваць прама або ўскосна злачынны рэжым Лукашэнкі", — сказала Оюланд у ходзе абмеркавання рэзалюцыі па Беларусі, паведамляе эстонская телэрадыёвяшчальная кампанія Eesti Rahvusringhааling.

Еўрапарламент неаднаразова выказваў сваю занепакоенасць наконт сітуацыі ў Беларусі, аднак урад краіны не змог адрэагаваць "у пазітыўным ключы", што, на думку Оюланд, з`яўляецца "вельмі кепскім сігналам".

Дэпутат патлумачыла, што, нягледзячы на прыняцце Еўрапарламентам у студзені рэзалюцыі, якая забараняе ўезд у Еўрасаюз шэрагу прадстаўнікоў беларускай дзяржавы, што ўдзельнічалі ва ўдушэнні пратэстаў пасля выбараў 19 снежня 2010 года, і замарожвае іх актывы на тэрыторыі ЕС, у Беларусі па-ранейшаму парушаюцца асноўныя грамадзянскія правы.

"Акрамя таго, паведамленні аб псіхалагічных і фізічных катаваннях, а таксама спробах вярбоўкі большай колькасці інфарматараў КДБ выразна сігналізуюць ЕС аб тым, што наша папярэдняе пасланне не дайшло да рэжыму Лукашэнкі", — сказала Оюланд.

"Відавочна, нам трэба яшчэ больш павысіць голас і яшчэ больш выразна выказаць нездавальненне сітуацыяй у Беларусі", — заявіла яна, заклікаўшы Еўракамісію прадставіць Еўрапарламенту вычарпальны пералік мер, якія могуць быць прыменены супраць беларускага рэжыму.

Еўрапарламент 10 сакавіка на сесіі ў Страсбургу прыняў рэзалюцыю, якая асуджае прымяненне катавання ў дачыненні да затрыманых па справе 19 снежня 2010 года. Рэзалюцыя асуджае непавагу беларускімі ўладамі фундаментальных правоў на свабоду сходаў і думак і заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх затрыманых па палітычных матывах. У дакуменце рашуча асуджаецца прымяненне катавання ў дачыненні да зняволеных як форма жорсткага абыходжання, забароненага міжнародным заканадаўствам і абсалютна непрымальнага для еўрапейскай краіны і найбліжэйшага суседа ЕС.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 11 сакавіка 2011

 
Дата публикации:12.03.2011
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:3825
 
Ключевые слова:
Евросоюз Инвестиции Экономика Санкции Евросоюза Европарламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме