Злачынная схема была пабудавана вакол працэдуры абмену неліквідных манет вартасцю ў адзін і два еўра. Федэральны банк ФРГ прымае іх для ўтылізацыі, абменьваючы па намінале. Дэфектныя еўра затым раздзяляюць на серцавіну і вобад і прадаюць на металалом.
Утылізаваныя еўра адпраўлялі ў Кітай, аднак, як аказалася, кітайцы навучыліся зноў злучаць асяродак манеты з вобадам. Адноўленыя такім чынам еўра перапраўляліся ў ФРГ, дзе як дэфектныя манеты абменьваліся ў Бундэсбанку на дзейсныя банкноты.
Звязда
2 красавіка 2011