https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уга Чавэс ізноў зьбіраецца ў Менск


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавес мае намер сёлета ўвосень зрабіць чарговае міжнароднае турнэ. Пра гэта паведамілі сёньняшнія лацінаамэрыканскія выданьні.
Паводле словаў Чавэса, першапачаткова на кастрычнік-лістапад быў заплянаваны яго візыт у Кітай, Расею і Беларусь, аднак потым кіраўнікі Украіны, Ірану, Балівіі і Ўругваю прапанавалі яму ўключыць іх краіны ў гэты маршрут.

Вэнэсуэльскі лідэр наведваў Беларусь некалькі разоў. Апошні ягоны візыт у Менск адбыўся летась. Сёлета ў сакавіку ў Вэнэсуэле пабываў беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка. Падчас апошняй сустрэчы абодвух прэзыдэнтаў у Каракасе было дамоўлена рэгулярна наведваць адзін аднаго. Тады Чавэс паабяцаў, што прыедзе ў Беларусь сёлета ў кастрычніку, а Лукашэнка, у сваю чаргу, запэўніў, што зноў прыляціць у Каракас у 2011-м.

Тады ж абодва дзяржаўныя кіраўнікі заявілі, што «закапаюць капіталізм».

28 верасня 2010
Радыё Свабода
 
Дата публикации:28.09.2010
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:3320
 
Ключевые слова:
Экономика Венесуэла Чавес Нефть
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме