https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь шукае газавую альтэрнатыву ў Літве


Эўракамісар у пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Отынгер у тэлефоннай размове зь міністрам энэргетыкі Расеі Сяргеем Шматко і першым віцэ-прэм`ерам беларускага ўраду Ўладзімерам Сямашкам заявіў, што Эўропа не павінна стаць закладніцай газавага канфлікту паміж Расеяй і Беларусьсю.
"Мы патрабуем ад абодвух бакоў добрасумленна супрацоўнічаць, каб вырашыць праблему. Эўракамісія чакае, што газавыя патокі з Расеі ў Эўразьвяз ў кірунку кожнай з зацікаўленых дзяржаваў не пацярпяць і кантрактныя абавязаньні будуць выкананыя", – заявіў Отынгер.

Тым часам стала вядома, што Беларусь шукае альтэрнатыўныя шляхі паставак паліва. У Вільні адбыліся перамовы прадстаўнікоў міністэрстваў энэргетыкі Літвы і Беларусі, вынікам якіх стала прынцыповая згода літоўскага боку сумеснага выкарыстаньня тэрміналу звадкаванага газу, які цяпер будуецца. "Мы гатовыя дапамагчы, улічваючы інтарэсы Беларусі", – сказаў міністар энэргетыкі Літвы Арвідас Секмокас.

Міждзяржаўныя кансультацыі неўзабаве будуць працягнутыя.

23.06.2010
Радыё Свабода

 
Дата публикации:23.06.2010
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:4096
 
Ключевые слова:
газ таможенный союз мытны саюз газовая война газовый конфликт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме