https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Іспанскія фермеры пачалі блакаду Мадрыда


Іспанскія фермеры па прыкладзе сваіх еўрапейскіх калег рыхтуюцца ўзяць у аблогу Мадрыд. Калоны сельгастэхнікі з усёй краіны сцягваюцца ў бок сталіцы.
У цэнтры горада фермеры плануюць правесці маштабны мітынг, каб патрабаваць ад урада павышэння кошту на сваю прадукцыю. Гэта для іх пытанне выжывання, бо выдаткі ўвесь час растуць, а даходы гаспадарак скарачаюцца, часам змушаючы спыніць працу. Акрамя таго, правілы аховы навакольнага асяроддзя, уведзеныя ЕЗ, робяць іспанскіх фермераў менш канкурэнтаздольнымі ў параўнанні з аграрыямі ў іншых рэгіёнах.

Адольфа Альбадалеха, фермер (Іспанія): "Іспанскія фермы жадаюць падтрымкі, мы тонем з-за канкурэнцыі з прадукцыяй з іншых краін. Бо мы не можам працаваць на тых жа ўмовах, што і яны. І прадаваць прадукцыю па такіх жа нізкіх коштах, як і яны."

Працягваць пратэст у Іспаніі натхняе поспех французскіх фермераў. Пасля доўгага супрацьстаяння з уладамі яны змаглі дамагчыся, каб урад пайшоў на саступкі і задаволіў частку іх патрабаванняў. Як заявіў прэм`ер-міністр Францыі, да лета падрыхтуюць новы закон, які будзе лепш абараняць даходы фермераў і ўмацуе іх пазіцыі ў перагаворах з рознічнымі гандлярамі.


Габрыэль Атталь, прэм`ер-міністр Францыі: "На працягу трох тыдняў мы з маім урадам не пераставалі думаць, як дапамагчы фермерам. І мы не падвядзём, мы не здрадзім, мы ўсё зробім для гэтага. І ў той жа час я выдатна ўсведамляю, што нашы фермеры чакаюць ад нас канкрэтных крокаў у гэтым напрамку. І сёння разам са сваімі міністрамі я хачу даказаць вам, даказаць фермерам, што яны могуць верыць у гэта."

У Францыі фермеры прыпынілі свае пратэсты пасля некалькіх тыдняў супрацьстаяння. Падчас яго былі заблакаваны дарогі і часам узнікалі жорсткія сутыкненні з паліцыяй.

Тэлеканал СТБ, 21 лютага 2024
 
Дата публикации:21.02.2024
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:194
 
Ключевые слова:
Испания Протесты Фермеры Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме