https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Кар`ерныя самазвалы БЕЛАЗ пачалі работу ў Краснаярскім краі


Шэсць кар`ерных самазвалаў БЕЛАЗ пачалі работу на Ачынскім гліназёмным камбінаце (Краснаярскі край, Расія), паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
"Партыя кар`ерных 55-тонных самазвалаў БЕЛАЗ-7555В у сакавіку паступіла на Ачынскі гліназёмны камбінат (АГК), які ўваходзіць у склад АТ "Русал Ачынск". Беларускія машыны закуплены для абнаўлення парку гарнатранспартнай тэхнікі і будуць несці працоўную вахту на рудніку Мазульскі ў Краснаярскім краі", - сказалі ў прэс-службе.

Пры выбары тэхнікі спецыялісты АГК улічвалі вопыт выкарыстання такіх машын на здабыўных пляцоўках іншых кампаній. "Новыя машыны дадуць магчымасць павысіць прадукцыйнасць працы і скараціць затраты на тэхналагічны працэс здабычы сыравіны, - адзначылі ў кампаніі "Русал Ачынск". - У гэтай тэхнікі высокія эксплуатацыйныя характарыстыкі, яна больш эканамічная па расходзе гаручага і змазачных матэрыялаў. Вадзіцельскія кабіны маюць палепшаны агляд і сістэму кіравання, абсталяваны зручнымі сядзеннямі і кліматычнымі сістэмамі".

У 2020 годзе "Русал" плануе набыць некалькі дзясяткаў машын.

Паставіла БЕЛАЗы ў Краснаярскі край кампанія ТАА "Краснаярск-БелазСэрвіс" - афіцыйны дылер ААТ "БЕЛАЗ" у рэгіёне.

Аб`яднаная кампанія "Русал" - адзін з буйнейшых у свеце вытворцаў алюмінію. Асноўную частку прадукцыі складаюць першасны алюміній, алюмініевыя сплавы, фольга і гліназём. Актывы кампаніі ўключаюць у сябе ўвесь комплекс прадпрыемстваў, задзейнічаных у ланцужку вытворчасці канечнага прадукту, - ад горназдабыўных камбінатаў да алюмініевых і фольгапракатных заводаў.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае амаль 30 працэнтаў сусветнага рынку кар`ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар`ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

7 красавіка 2020, Мінск
Юлія Неманкова - БЕЛТА
 
Дата публикации:07.04.2020
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:45
 
Ключевые слова:
БелАЗ Карьерный самосвал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме