https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Таджыкістане маюць намер збіраць баваўнаводчыя трактары Belarus


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінскага трактарнага завода.
Беларусь і Таджыкістан абмяркоўваюць пытанне стварэння зборачнай вытворчасці трактароў Belarus на мяжы з Афганістанам. Праект абмяркоўваўся падчас візіту ў Мінск 18 мая ўрадавай дэлегацыі з Душанбэ.

Як адзначылі прадстаўнікі Таджыкістана, вытворчасць можа быць нацэленая не толькі на іх рынак, але і на ўвесь рэгіён. Зборачная вытворчасць дасць магчымасць зрабіць таннейшай прадукцыю для фермераў, лічаць у Душанбэ. Актывізаваць працу з мінскім заводам у гэтым кірунку даручыў прэзідэнт Эмамалі Рахмон, паведамляе прэс-служба МТЗ.

У таджыкскага боку ўжо ёсць канкрэтныя прапановы аж да месца зборкі трактароў — цэх плануецца адкрыць на мяжы з Афганістанам. Туды Таджыкістан збіраецца экспартаваць сабраныя трактары.

Са свайго боку беларускае прадпрыемства гатова пачаць рэалізацыю праекта максімальна хутка — пытанне аб зборачнай вытворчасці трактароў Belarus прапрацоўваецца ўжо некалькі месяцаў, адзначылі на заводзе.

"Трактары Belarus у нас вельмі запатрабаваныя — гэта самая адаптаваная да ўсіх агракліматычных зон нашай рэспублікі тэхніка. Яна лічыцца самай надзейнай. Немалаважнае таксама і тое, што даступныя запчасткі", — заявіў падчас візіту ў Мінск міністр сельскай гаспадаркі Таджыкістана Изатула Сатары.

Новы праект па арганізацыі зборкі баваўнаводчых трактароў ацэньваецца таджыкскімі партнёрамі ў 7-8 млн долараў.

"Патрэба вельмі вялікая, ёсць замовы і з суседніх краін. Гэты рынак мы павінны заваяваць разам з вамі", — заявіў на перамовах намеснік міністра прамысловасці Таджыкістана Акрам Рузізада.

У сваю чаргу генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Фёдар Дамаценка падкрэсліў, што завод гатовы да рэалізацыі гэтага праекта. "Мы гатовыя разглядаць розныя пытанні — і па зборцы, і па далейшай лакалізацыі вытворчасці. Таксама мы акажам поўную інжынерную падтрымку для таго, каб арганізаваць зборку", — сказаў ён.

Зараз на палях Таджыкістана працуюць 26 тыс. трактароў, больш за палову з іх беларускія.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 21 мая 2017
 
Дата публикации:21.05.2017
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:1026
 
Ключевые слова:
Трактор МТЗ Таджикистан Афганистан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме