https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва сэрвіснага цэнтра Мінскага аўтазавода ў Ашхабадзе плануецца завяршыць да 1 чэрвеня 2015 года


Як паведаміла прэс-служба беларускага ўрада, аб гэтым 12 чэрвеня ў Ашхабадзе паведаміў прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі цэнтра.
"Па выніках сённяшніх перамоў з прэзідэнтам Туркменістана адзначана, што будаўніцтва цэнтра трэба фарсіраваць", — сказаў Мясніковіч. Так, металаканструкцыі цэнтра павінны быць пабудаваны ўжо да канца жніўня гэтага года.

Паводле слоў старшыні савета дырэктараў холдынгу Yaraw Эрнеста Аляксеева, гэта будзе першая такая сэрвісная сетка ў Туркменістане. У будучыні цэнтры па абслугоўванні беларускай грузавой тэхнікі плануецца стварыць у кожным рэгіёне Туркменістана. Што да асноўнага цэнтра, то гэта таксама будзе першы цэнтр грузавой тэхнікі ў такім маштабе, з комплексам паслуг, складоў у гэтай краіне. Тут будуць аказвацца такія паслугі, як продаж тэхнікі, сэрвіснае абслугоўванне, гандаль запчасткамі і падрыхтоўка кадраў.

Як адзначыў у гутарцы з журналістамі Эрнест Аляксееў, ідэя стварэння цэнтра ўзнікла дастаткова даўно, першапачаткова планавалася стварыць у Ашхабадзе сэрвісны цэнтр ААТ "МАЗ". Сёння тэхніка завода з`яўляецца лідарам сярод тэхнікі, якая пастаўляецца ў Туркменістан. Машыны карыстаюцца папулярнасцю дзякуючы прастаце ў выкарыстанні, абслугоўванні. На працягу апошніх пяці гадоў у Туркменістан накіроўваецца не менш чым 1.000 адзінак тэхнікі гэтага завода ў год. Пік продажу прыпаў на 2013 год, калі было пастаўлена 1.600 адзінак тэхнікі. "У асноўным за кошт таго, што рэзка ўзраслі продажы прыватным прадпрымальнікам і кампаніям", — патлумачыў Аляксееў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:13.06.2014
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:1332
 
Ключевые слова:
Туркменистан Автоцентр МАЗ Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме