https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Гарызонт" пачынае рэалізацыю кантракта па пастаўцы смарт-тэлевізараў у Манголію


Холдынг "Гарызонт" прадаўжае нарошчваць экспарт прадукцыі.
"Па выніках 2020 года "Гарызонтам" быў забяспечаны рост аб`ёмаў экспарту, у тым ліку ў краіны далёкага замежжа. Так, аб`ём паставак у Індыю вырас у 4,4 раза, у В`етнам - у 2,2 раза", - расказалі ў холдынгу.

У 2021 годзе "Гарызонт" прадаўжае дэманстраваць рост аб`ёмаў экспарту. Так, за першае паўгоддзе тэмп росту экспарту тавараў павялічыўся больш як у паўтара раза, а яго ўдзельная вага ў агульным аб`ёме прамысловай вытворчасці складае 92 працэнты.

Нарошчваюцца аб`ёмы супрацоўніцтва з Казахстанам (у 1,6 раза), Малдовай (у 2,3 раза).

Ажыццёўлена таксама першая пастаўка прадукцыі холдынга ў Арменію.

Акрамя таго, у бягучым годзе заключаны новы кантракт, атрыманы заказ і аплата, на падставе чаго ў чэрвені плануецца першая пастаўка прадукцыі холдынга "Гарызонт" (смарт-тэлевізары вялікіх дыяганалей фармату 4К на базе аперацыйнай сістэмы Android 9.0) у вялікую гандлёвую сетку Манголіі. Агульная сума экспартнага кантракта складае некалькі мільёнаў долараў.

21 чэрвеня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.06.2021
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:273
 
Ключевые слова:
"Горизонт" Монголия Казахстан Индия Вьетнам Смарт-телевизор Молдова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме