https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская тэхніка і шыны прадстаўлены на буйнейшай у Аўстраліі выстаўцы ў галіне горназдабываючай прамысловасці AIMEX


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Беларуская тэхніка і шыны прадстаўлены на выстаўцы горназдабываючай прамысловасці ў Аўстраліі

У выстаўцы ўдзельнічаюць ААТ "БелАЗ і кампанія Hiflex, якая прадстаўляе прадукцыю ААТ "Белшына". У адкрыцці экспазіцыі прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Інданезіі і Аўстраліі па сумяшчальніцтву Уладзімір Лапата-Загорскі, які наведаў аўстралійскую правінцыю Новы Паўднёвы Уэльс.

Адбыліся сустрэчы Уладзіміра Лапата-Загорскага з дырэктарам Аўстралійскай гандлёвай камісіі Брусам Госперам, міністрам энергетыкі і мінеральных рэсурсаў штата Новы Паўднёвы Уэльс Крысам Харчарам, старшынёй Аўстралійскай асацыяцыі вытворцаў і пастаўшчыкоў горназдабываючага абсталявання Аланам Блумам, выканаўчым дырэктарам Аўстралійска-Еўрапейскага дзелавога савета Джэйсанам Колінсам, прэзідэнтам Аўстралійскай асацыяцыі вытворцаў воўны Сцюартам Макалахам.

На сустрэчах абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж краінамі, а таксама ход рэалізацыі дамоўленасцей па выніках візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова ў Аўстралію ў чэрвені гэтага года.

23 жніўня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:23.08.2013
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:1623
 
Ключевые слова:
Беларусь-Австралия Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме