https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў азнаёміўся з найноўшымі распрацоўкамі прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу Беларусі на III Міжнароднай выстаўцы абароннай прамысловасці ADEX-2018 у Баку


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама.
Выстаўка адкрылася 25 верасня. У першы дзень яе работы нацыянальную беларускую экспазіцыю наведаў Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.

"Ён азнаёміўся з экспазіцыяй і сустрэўся з кіраўніком беларускай дэлегацыі, старшынёй Дзяржкамваенпрама Раманам Галоўчанкам, які грунтоўна праінфармаваў лідара азербайджанскай дзяржавы аб магчымасцях і перспектывах беларускай абаронкі", - расказалі ў прэс-службе.

Старшыня Дзяржкамваенпрама таксама правёў сустрэчу з міністрам абароны Азербайджана Закірам Гасанавым.

"Бакі абмеркавалі розныя пытанні двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.

Удзельнікамі ADEX-2018, якая пройдзе па 27 верасня, сталі 224 кампаніі з амаль 30 краін свету. Да гэтага часу выстаўку наведалі больш за 40 афіцыйных дэлегацый. Самыя маштабныя нацыянальныя экспазіцыі арганізавалі Турцыя, Расія, Ізраіль і Беларусь.

Найноўшыя распрацоўкі на выстаўцы прадстаўляюць больш за 10 прадпрыемстваў беларускага ваенна-прамысловага комплексу. Сярод іх ААТ "КБ Радар" - кіруючая кампанія холдынга "Сістэмы радыёлакацыі", ААТ "АГАТ - сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання", ААТ "140 рамонтны завод", ААТ "558 Авіяцыйны рамонтны завод" і ААТ "2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення". З самастойнымі экспазіцыямі выступаюць НВТАА "ОКБ ТСП", прадпрыемствы холдынга "БелОМА" і ТАА "Абаронныя ініцыятывы".

Калектыўным арганізатарам аб`яднанага стэнда Дзяржкамваенпрама стала "Белспецзнештэхніка". У беларускай экспазіцыі прадстаўлены шырокі спектр новай і перспектыўнай прадукцыі, створанай з прымяненнем сучасных інавацыйных тэхналогій.

Гэта маштабныя і макетныя ўзоры рабатызаванай тэхнікі наземнага і паветранага базіравання, сістэмы агнявога паражэння, баявыя геаінфармацыйныя сістэмы, у тым ліку мабільныя сродкі радыёсувязі, прадукцыя аптычнага і оптыка-электроннага прыборабудавання, сродкі рухомасці, інавацыйныя распрацоўкі ў галіне сістэм радыёлакацыі і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, бартавыя комплексы абароны і індывідуальнай абароны рухомых і пляцоўных аб`ектаў, а таксама магчымасці прадпрыемстваў па вытворчасці, мадэрнізацыі, рамонце і тэхнічным абслугоўванні ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

26 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.09.2018
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:484
 
Ключевые слова:
Выставка Вооружение ADEX-2018 Военная промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме