https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гандлёва-эканамічны патэнцыял Беларусі прэзентаваны ў Перу


Гандлёва-эканамічны патэнцыял Беларусі прэзентаваны ў Перу ў час рабочага візіту ў гэту краіну намесніка міністра замежных спраў Беларусі Яўгена Шэстакова.
Беларускі дыпламат правёў перагаворы з намеснікам міністра знешняга гандлю Перу Эдгарам Васкесам. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы нарошчвання і дыверсіфікацыі ўзаемнага гандлю, адзначылі неабходнасць стымулявання дзелавой актыўнасці прадпрыемстваў і прыватных прадпрымальніцкіх структур абедзвюх краін.

Для кіраўніка знешнегандлёвага ўпраўлення Гандлёвай палаты Лімы Хуана Антоніа Маралеса была арганізавана прэзентацыя гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Беларусі.

На сустрэчы разгледжаны шляхі інтэнсіфікацыі дзелавых кантактаў, у тым ліку з прыцягненнем гандлёвых палат. Яўген Шэстакоў таксама абмеркаваў са старшынёй камісіі па міжнародных сувязях Нацыянальнага кангрэса Перу Лус Сальгада ўстанаўленне ўстойлівых беларуска-перуанскіх міжпарламенцкіх кантактаў. Яны будуць садзейнічаць развіццю двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва.

На перагаворах з мэрам Лімы Луісам Кастаньеда Ласіа разглядаліся перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж сталіцамі Беларусі і Перу. Увазе субяседніка былі прадстаўлены магчымасці беларускага боку па арганізацыі пасажырскіх перавозак, у тым ліку ў кантэксце пераваг і перспектыўнасці выкарыстання электратранспарту ў гарадскіх умовах.

8 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.06.2018
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:667
 
Ключевые слова:
Перу Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме