https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія студэнты сталі ўдзельнікамі Летняй школы ў Кітае


Двухтыднёвая Летняя школа для 47 студэнтаў Сумеснага інстытута БДУ-ДПУ (СІБД) прайшла ў Даляньскім політэхнічным універсітэце (ДПУ).
Культурна-адукацыйная праграма ўключала лекцыі, семінары, заняткі па англійскай і кітайскай мовах, майстар-класы па каліграфіі і лепцы традыцыйных пельменяў, а таксама конкурс творчых праектаў сумесных каманд з беларускіх і кітайскіх студэнтаў па тэмах адметнасцей сістэм адукацыі, методык выкладання і культурных адрозненняў Беларусі і Кітая. Акрамя таго, навучэнцы наведалі музеі камунізму і гісторыі ДПУ, Порт-Артур, Народную плошчу, самы старажытны парк у Даляне і іншыя славутасці.

Пасля вяртання дадому беларускія студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі. Другакурсніца Анастасія Хадкевіч адзначае, што вандроўка прынесла шмат цёплых успамінаў і новых ведаў: «Супрацоўніцтва двух універсітэтаў дазволіла нам акунуцца ў іншую культуру і ўбачыць яшчэ больш магчымасцей для абмену навуковым вопытам у разрэзе беларуска-кітайскіх адносін».

На думку чацвёртакурсніка Мсціслава Кулагіна, удзел у Летняй школе — гэта неацэнны вопыт, навыкі, веды, а таксама цікавыя знаёмствы. Хлопец лічыць, што разуменне іншай культуры, мовы і асаблівасцяў жыцця робіць чалавека ўнутрана багацейшым і мацнейшым: «За час паездкі моўны бар’ер абсалютна знік. Мы ўдасканалілі свой узровень англійскай мовы і папрактыкавалі кітайскую», — расказаў Мсціслаў.

Нагадаем, што Сумесны інстытут ДПУ-БДУ быў створаны ў 2017 годзе на базе Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта (Кітай), а ў 2019 годзе на базе БДУ адкрыўся Сумесны беларуска-кітайскі інстытут БДУ-ДПУ (СІБД).

Выкладанне ў СІБД праходзіць на базе трох факультэтаў БДУ: фізічнага, механіка-матэматычнага і міжнародных адносін. Для навучання студэнтам прапануюцца тры спецыяльнасці: «прыкладная фізіка», «механіка і матэматычнае мадэляванне», «сусветная эканоміка». Пачынаючы з другога курса, у СІБД чытанне асобных дысцыплін вядзецца на англійскай мове. Таксама навучальным планам прадугледжана вывучэнне кітайскай мовы на базавым узроўні. Заняткі праводзяць выкладчыкі РІКК БДУ.

Надзея Нікалаева
Звязда, 21 ліпеня 2023
 
Дата публикации:21.07.2023
Тематика:Образование, В мире
Просмотров:229
 
Ключевые слова:
Летняя школа Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме