https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пасяджэнне Савета па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў адбудзецца 28 лістапада ў Мінску


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.
У праекце парадку дня больш за дзесяць пытанняў. Члены савета плануюць намеціць тэматыку і дату правядзення III З`езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін СНД, абмеркаваць яго інфармацыйнае суправаджэнне, разгледзець праекты палажэнняў аб Сеткавым каледжы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Садружнасці і аб Міжнародным фестывалі педагагічнага майстэрства.

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць магчымасці пашырэння прымянення дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій адукацыйнымі ўстановамі/арганізацыямі краін СНД у рамках адзінай адукацыйнай прасторы, сістэму прафесійнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі інжынерных, педагагічных і кіраўніцкіх кадраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці, разгледзяць шэраг іншых пытанняў.

Савет па супрацоўніцтву ў галіне адукацыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў быў створаны ў 1997 годзе. У яго склад увайшлі прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана. Савет створаны для рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве па фарміраванню адзінай (агульнай) адукацыйнай прасторы СНД і ставіць сваёй задачай далейшае развіццё ўзаемадзеяння ў галіне адукацыі, падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці.

22 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2013
Тематика:Образование, В мире
Просмотров:1335
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Профтехобразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме